04.05.2011 / 23:10

Хакей. Зборныя Латвіі, Аўстрыі і Славеніі — супернікі Беларусі па турніры за выжыванне 4

Сёння вызначыліся ўсе супернікі зборнай Беларусі ў турніры за выжыванне на чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі. Да зборнай Славеніі далучыліся каманды Латвіі і Аўстрыі, што занялі ў сваіх групах 4-я месцы.

Латвійцы сёння па булітах прайгралі Даніі 2:3, а аўстрыйцы пацярпелі буйную паразу ад Нарвегіі -- 0:5.

Нагадаем, што зборная Беларусі заняла ў сваёй групе 4-е месца, прайграўшы ўсе тры гульні.

Расклад гульняў зборнай Беларусі ў турніры на выжыванне.

5 мая (чацвер): Беларусь -- Аўстрыя (пачатак у 17:15),

7 мая (субота): Беларусь -- Латвія (13:15)

8 мая (нядзеля): Беларусь -- Славенія (21:15).

Каб застацца ў эліце сусветнага хакея, беларусам трэба заняць 13 ці 14-е месцы (фінішаваць першымі ці другімі ў групе).

nn.by

0
Гуўняж / Адказаць
04.05.2011 / 23:22
Латышы парвуць нашых "пацешных хакеістаў", якіх купілі ў Расеі для забавы Шосу...
0
Dzianis / Адказаць
05.05.2011 / 00:12
Латвія з Беларуссю боўтаюцца ў турніры за выжыванне, Казахстан увогуле гуляе ў першым дывізіёне, Расія ледзьве выходзіць у наступны раўнд з самай простай групы. Нагадаю: аснову зборных усіх гэтых краін складаюць гульцы клубаў КХЛ. І КХЛ пасля гэтага хоча скласці рэальную канкурэнцыю НХЛ?
0
jaraduga / Адказаць
05.05.2011 / 10:50
Kazahstan budze huliac u elice, Latvii ne paszancavala a Belaruś budze huliac' u elice u 2014 - gaspadar spabornictwau.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру