Міліцыя затрымала на ўскраіне Менска валютчыка з буйной сумай грошай.

Пра гэта БелТА паведаміла оперупаўнаважаная па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева.

Затрыманне было праведзенае на скрыжаванні Лагойскага тракта і МКАД. Супрацоўнікі сталічных падпаддзяленняў па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю сумесна з калегамі з фінансавай міліцыі затрымалі 51-гадовага непрацуючага менчука з доказамі злачынства. У момант здзяйснення грашовай аперацыі ў яго канфіскавалі $2 тыс., 550 еўра, больш за 320 тыс. расейскіх рублёў і амаль Br80 млн.

Паслугі па куплі-продажу валюты гэты чалавек прапаноўваў праз Інтэрнэт. Прычым гаворка ішла толькі аб буйных угодах. Па дадзеных праваахоўнікаў, папярэдне вызначыўшы суму ўгоды, мужчына дамаўляўся аб сустрэчы. Месцы выбіраліся ў розных частках горада.

У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ст.233 «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць» КК Беларусі. Ужо ўсталявана больш за дзесяць буйных валютных аперацый, у ходзе якіх, па папярэдніх падліках, ён атрымаў прыбытак у памеры Br100 млн. Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?