Галоўная спецыялістка дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі, сяброўка геральдычнай рады пры прэзідэнце Марына Ялінская 4 мая на відэабрыфінгу ў Мінску заявіла, што «мы ні ў якім разе не павінны забывацца на свае гістарычныя сімвалы, у прыватнасці такі нацыянальны сімвал, як герб «Пагоня».

«Калі мы ў гістарычнай перспектыве будзем разглядаць гэты сімвал, то зразумеем, што гэты сімвал не толькі беларускі, але і інтэрнацыянальны, — сказала Ялінская. — Што такое вершнік? Гэта — абаронца, воін, гэта — пераможца».

Ялінская таксама адзначыла, што герб «Пагоня» з’яўляецца нацыянальнай нематэрыяльнай каштоўнасцю і ахоўваецца па законе, нароўне з іншай тэрытарыяльнай і шляхецкай геральдыкай. «Гэта тыя гістарычныя каштоўнасці, якія мы павінныя любіць і паважаць», — падкрэсліла спецыяліст. На ейную думку, сімволіка гістарычная і сучасная суіснуюць паралельна, і кожны грамадзянін Беларусі мае права на сваё стаўленне да гэтых сімвалаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?