Брусэль пачынае адкручваць кран з гіганцкімі датацыямі для Польшчы. У чацьвер у Страсбургу Эўрапарлямэнт зацьвердзіў бюджэт зьвязу на наступны год. У чарговыя 12 месяцаў Польшча заплаціць у эўрапейскую касу 2,8 мільярда эўраў. Але атрымае з касы 11,2 мільярда эўраў!

А гэта толькі пачатак – першы год зь сямі. Агулам да 2013 году Польшча атрымае больш за 81,2 мільярды эўраў – 13,9 на праграмы і даплаты для сялянаў ды рыбакоў, 67,3 на інвэстыцыі.

Гэтыя грошы дадуць Польшчы цывілізацыйны штуршок, параўнальны з тым, які зазнала старая Эўропа пасьля другой сусьветнай вайны за грошы ЗША ў рамках пляну Маршала.

На што пойдуць 67 мільярдаў эўраў? Урад распрацаваў стратэгію разьвіцьця краіны, паводле якой дзякуючы датацыям Эўразьвязу будзе развьвацца сфэра паслугаў і экспарту польскай эканомікі, тры чвэрці палякаў будуць падлучаныя да Інтэрнэту, будуць пракладзеныя паўтары тысячы кілямэтраў аўтастрадаў, боолей людзей атрымаюць працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?