У крамах бяспошліннага гандлю (duty free) аэрапорта«Мінск-2» еўра лічыцца, улічваючы пазначаны на цэнніках кошт тавару ў беларускіх рублях, па 10 100 рублёў.
На цэнніках указаны кошт тавару ў еўра і беларускіх рублях. Так, бутэлька аднаго з гатункаў віскі каштуе 14 еўра або 141 400 рублёў. Больш дарагі від дадзенага алкагольнага напоя, да прыкладу, можна купіць за 42 еўра або 424 200 рублёў (!).