Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах, пераважна па ўсходзе, невялікі дождж. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1–7°С, па заходняй палове на глебе і месцамі ў паветры замаразкі 0 — мінус 3°С, на тарфяніках Брэсцкай вобласці да мінус 5°С; днём плюс 9–14°С.

У Мінску 6 мая без ападкаў. Вецер паўночны 3–8 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1–3°С, на глебе замаразкі 0 — мінус 2°С; днём плюс 11–13°С.

У наступныя двое сутак, 7 і 8 мая, па Беларусі пахмурна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы. 7 мая вецер паўночнай чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра: ноччу плюс 1–6°С, месцамі замаразкі да 0 — мінус 3°С; днём плюс 9–16°С. 8 мая тэмпература паветра: ноччу плюс 2–8°С, па Віцебскай вобласці на глебе месцамі магчымыя замаразкі да 0 — мінус 3°С; днём плюс 13–18°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?