Пра тое, што галоўны рэдактар часопісу «Роднае слова» Міхал Шавыркін быў зьняты з пасады, калектыву часопісу 15 сьнежня ўранку паведаміў дарадца міністра адукацыі па сувязях з СМІ Віктар Іўчанкаў. Афіцыйная фармулёўка гучала як «звальненьне па згодзе бакоў». Сам сп. Міхал тлумачыць гэта ўмяшаньнем кіраўніцтва праўладнага Саюзу пісьменьнікаў: «Відаць, гэтым спадарам вельмі хацелася друкавацца ў часопісе. Але «Роднае слова» друкуе толькі пісьменьнікаў, чые творы ёсьць у школьнай праграме».

Сёлета ў часопісе зьяўляліся творы Генадзя Бураўкіна, Уладзімера Някляева, Сяргея Законьнікава і іншых выдомых сваёй незалежнасьцю творцаў.

Міхал Шавыркін быў галоўным рэдактарам часопісу 19 гадоў, ад самага моманту яго заснаваньня. Ён застанецца супрацоўнікам рэдакцыі. Выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара прызначаная Ларыса Сагановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?