Міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Праляскоўскаму Алегу Вітольдавічу,
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11.
Міско Андрэя Васільевіча, Міско Іраіды Васільеўны,
222160, г. Жодзіна, вул. Ціміразева, д. 16, кв. 19

Зварот

З паведамленняў СМІ мы, Міско А.В. і Міско І.В., даведаліся, што Міністэрства інфармацыі даслала ў Вышэйшы Гаспадарчы суд пазоўны ліст аб закрыцці газет «Народная Воля» і «Наша Ніва».

Мы — даўнія чытачы гэтых выданняў. Спроба закрыць гэтыя СМІ груба парушае нашы канстытуцыйныя правы — у прыватнасці, права на атрыманне, захаванне і пашырэнне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі (артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь). Лічым, што такія дзеянні Міністэрства інфармацыі замахваюцца і на гарантаваныя Канстытуцыяй РБ свабоду меркаванняў, перакананняў і права на іх свабоднае выказванне.

Просім Міністэрства інфармацыі адазваць позвы пра спыненне выпуску газет «Народная Воля» і «Наша Ніва».

Адказ на гэты зварот просім даць у парадку і ў тэрміны згодна з законам «Аб зваротах грамадзян».

Міско І.В., кандыдат сельскагаспадарчых навук;

Міско А.В., кандыдат сельскагаспадарчых навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

4 мая 2011 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?