«Запуск Еўранеста ў няпоўным фармаце ідзе насуперак прынцыпам, прынятым на саміце Усходняга партнёрства ў Празе ў 2009 годзе, і поўнасцю падрывае дэмакратычную легітымнасць гэтага аб’яднання»,
 — гаворыцца ў распаўсюджаным каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных у сувязі з пачаткам працы Еўранеста без удзелу Беларусі.

«Мы вымушаны канстатаваць, што група палітыкаў у Еўрапейскім парламенце навязала найгоршы сцэнарый для пачатку працы парламенцкай асамблеі Усходняга партнёрства. Рэспубліка Беларусь не можа лічыць сябе звязанай падыходамі і рашэннямі Еўранеста ў такім фармаце», — адзначыў Савіных.

Паводле меркавання МЗС, «негатыўныя наступствы зробленага захаду Еўрапейскага парламента выходзяць за межы парламенцкага вымярэння, наносячы вельмі значны ўрон Усходняму партнёрству ў цэлым, яго збалансаванасці, каштоўнасці, эфектыўнасці і перспектыве. Праграма Усходняга партнёрства ў выпадку ператварэння ў дыскрымінацыйны, марудны і аморфны працэс з выпусташаным зместам страціць актуальнасць і сэнс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?