Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ніхто не мае права перашкаджаць чалавеку свабодна выказваць свой пункт гледжання. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб ходзе расследавання абставін выбуху на станцыі «Кастрычніцкая» Мінскага метрапалітэна.

«Мне паступае інфармацыя, што некаторыя нашы чынушы спрабуюць закрыць рот людзям. Вось гэтага дапусціць ні ў якім выпадку нельга, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Чалавек, адпрацаваўшы свой рабочы час, мае права ў пэўных месцах, дома, як у сапраўднай дэмакратычнай дзяржаве, выказваць свой пункт гледжання, і ніхто не мае права гэтаму перашкаджаць», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што ў выпадку калі чалавек парушае закон, ён павінен адказваць па ўсёй строгасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?