5 мая адбылося першае паседжанне ў судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска па справе падпалу мясцовага КДБ. На ім разглядалі справы адразу трох падазраваных — Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенка і Паўла Сырамолатава.

Маці Яўгена, Рушанія Васьковіч, распавяла, што на першым паседжанні, у асноўным, апытвалі сведкаў.

— Выступалі сведкі, пракурор, суддзя. Размова ішла нават пра нейкія два мільярды беларускіх рублёў, якія быццам бы павінныя заплаціць хлопцы за тое, што «хацелі спаліць КДБ». Але пры гэтым пра артыкул 218 (пашкоджанне маёмасці) нават не ўзгадвалі. Таму на дадзеным этапе ўсё застаецца незразумелым. Будзем чакаць наступнага суда, а пакуль ідзе азнаямленне з матэрыяламі справы і паказаннямі.

Другое судовае паседжанне па гэтай справе адбудзецца 17 траўня ў 14:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?