Улады Беларусі загадалі пакінуць тэрыторыю краіны яшчэ тром расійскім праваабаронцам, якія меліся назіраць за судовымі працэсамі над абвінавачванымі ў справе 19 снежня.

Любоў Захарава, Кацярына Карасталёва і Ірына Пайкачава былі дастаўленыя ў Савецкі РАУС г. Мінску. Ім паведамілі, што яны ўнесеныя ў спіс асобаў, знаходжанне якіх на тэрыторыі Беларусі забаронена альбо непажадана.

За апошнія тры месяцы ўезд у Беларусь быў забаронены як найменш 10 расійскім і ўкраінскім грамадзянам, якія выконвалі функцыі назіральнікаў міжнароднай місіі. З гэтай нагоды МЗС Расіі выказаў шкадаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?