«Мэрсэдэс-Брабус» зляцеў з пятага паверху. На шчасце для кіроўцы, моцная машына амартызавала ўдар. Хоць сам аўтамабіль рамонту не падлягае, дзяўчына Вольга, што была за рулём, засталася жывая. З траўмай галавы і пераломам сківіцы яна ляжыць у бальніцы.

Вользе 31 год, правы кіроўцы яна атрымала 13 гадоў таму. Дзяўчына ездзіла на «Мэрсэдэсе» з нумарной планкай «Министерство внутренних дел», але пры гэтым нідзе не працуе.
Журналісты «Комсомольской правды» знайшлі сяброўку дзяўчыны. Тыя кажуць, што Вольга сцвярджае: яна запаркавала машыну, заглушыла рухавік, але паляцела наперад.
«Мы схільныя меркаваць, што каробка-аўтамат была няспраўная», — кажа яе сяброўка.

Як такое можа быць? Пры заглушаным рухавіку машына не рухаецца. А для таго, каб пераскочыць высокі бардзюр і збіць парапет, патрэбна высокая хуткасць. У той жа час пры працуючым рухавіку і няспраўнасці ў сістэме падачы паліва рэзкае некантраляванае паскарэнне сапраўды магчыма.

ДАІ для расследавання падзей чакае выхаду пацярпелай з бальніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?