Гол Міхаіла Сівакова, забіты з адлегласці 51 метр, стаў сапраўдным упрыгажэннем чарговага тура чэмпіянату Польшчы. Трэнер кракаўскай «Віслы», за якую выступае беларус, Роберт Мааскант назваў Сівакова «вялікім» футбалістам.

Беларускі паўабаронца выйшаў на замену на 86-й хвіліне гасцявога матчу свайго клуба з гданьскай «Лехіей», у заяўцы на гульню якой не было беларускага форварда Аляксандра Сазанкова, а ўжо праз хвіліну, перахапіўшы мяч у цэнтры поля, паслаў яго «за каўнер» брамніка каманды з Гданьска, усталяваўшы канчатковы лік 3:0.

«Толькі вялікія футбалісты могуць так забіць, і Сівакоў такім футбалістам будзе», — заявіў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер кракаўскай каманды.

За пяць тураў да фінішу «Вісла» лідзіруе ў чэмпіянаце Польшчы з 47 баламі. Беластоцкая «Ягелонія», што ідзе на 2-м месцы, саступае 6 пунктаў.

Міхаіл Сівакоў быў аддадзены ў арэнду кракаўскаму клубу італьянскім «Кальяры» ў студзені 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?