Участак праспекта Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Казлова будзе перакрыты з 08.00 да 15.00. Гэта звязана з арганізацыяй традыцыйнага шэсця ветэранаў па праспекце. Таксама ў гэты час будзе закрыты і шэраг іншых участкаў: на вуліцы Леніна (ад вуліцы Інтэрнацыянальная да вуліцы Кірава), на вуліцы Інтэрнацыянальнай (ад вуліцы Леніна да вуліцы Янкі Купалы), на вуліцы Янкі Купалы (ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Першамайскай), на вуліцы Кірава (ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Леніна), на вуліцы Карла Маркса (ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Леніна), на вуліцы Камуністычнай (ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі), на вуліцы Кісялёва (ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі), на вуліцы Фрунзе (ад праспекта Незалежнасці да завулка Вайсковага), а таксама на мясцовых праездах ад вуліцы Камуністычнай да вуліцы Кісялёва і ад вуліцы Захарава да вуліцы Фрунзе.

Акрамя таго, з 21.30 да 22.30 перакрыюць праспект Пераможцаў на кавалку ад вуліцы Арлоўскай да праспекта Незалежнасці, а таксама праспект Машэрава на ўчастку ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Даўмана (у тым ліку на ўсіх перасячэннях).

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў загадзя планаваць маршруты руху, якія выключаюць вышэйпаказаныя напрамкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?