«У калоніі „Народную волю“ і „Нашу Нiву“ чытаюць ад коркі да коркі. І пагроза закрыцця гэтых газет выклікае абурэнне», — распавёў вязень сумлення Аляксандр Атрошчанкаў сваёй жонцы Дар’і.

Як распавяла Дар’я charter97.org, у калонію іх прапусцілі каля 10 раніцы, правялі па тэрыторыі, паказалі ўмовы ўтрымання і дазволілі сустрэцца з палітвязьнем. У Аляксандра на ўмовы ўтрымання скаргаў няма.

«Нас завялі ў сталовую, далі паспрабаваць тое, чым кормяць зняволеных. Сказалі, гэта звычайны набор — быў гарохавы суп, бульба з мясам і кісель. У іх атрад з 120 чалавек, жывуць у 4 пакоях — па 30 ў кожнай, ложкі стаяць у два ярусы, Саша каля акна спіць, а з акна бачная царква», — дзеліцца ўражаннямі Дар’я. «Гэта, вядома, не піянерлагер, калонія, але Саша не скардзіцца, бадзёры, жартуе».

«Кажа, што зэкі „Народную волю“ і „Нашу Нiву“ чытаюць ад коркі да коркі. Там пачуцці абвостраныя, яны сочаць за ўсімі навінамі, чытаюць паміж радкоў, таму незалежныя газеты ў пашане», — распавядае Дар’я. «А яшчэ Сашу прыходзіць шмат лістоў. Пішуць знаёмыя, але 80% лістоў ад незнаёмых людзей. Гэта вялізная падтрымка і Саша прасіў перадаць вялікі дзякуй усім».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?