Пасля праведзенага ў кампаніі сяброў вечару 19-гадовы непрацуючы менчук (кандыдат у майстры спорты па акрабатыцы) вяртаўся з сябром дахаты. Праходзячы паўз аўтастаянку, размешчаную каля дома 27 па вуліцы Шаранговіча, нецвярозы малады чалавек вырашыў прадэманстраваць акрабатычны майстар-клас.

Спярша акрабат ускочыў на капот «Мазды», а потым на яе дах і, добра адштурхнуўшыся, стаў пераскокваць на дахі машын, што стаялі побач: «Опель-Зафіра», «Вольва V40», «Рэно-Лагуна». Некалькі разоў хмель падводзіў скакуна і ён, зрываючыся, падаў на асфальт, аднак ізноў ускокваў на машыны і працягваў сваю эквілібрыстыку, пакідаючы пры гэтым салідныя ўвагнутасці. У выніку нецвярозых акрабатычных эцюдаў дастаткова сур’ёзныя пашкоджанні атрымалі ўсе чатыры іншамаркі, іх уладальнікам нанесена шкода больш як на 8,5 млн рублёў.

У Фрунзенскім РУУС узбуджаная крымінальная справа па арт. 339 («Хуліганства»), за што віноўніку пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?