Ад 29 мая даехаць цягніком з Мінска да Вільні цяпер можна будзе роўна за тры гадзіны.

Раней працягласць маршруту складала чатыры з паловай гадзіны раніцай і чатыры гадзіны вечарам.

Цяпер Беларуская чыгунка ўводзіць новы маршрут. Раніцай цягнік з Мінска да Вільні будзе адпраўляцца ў 7:45 і прыбываць у Вільню ў 10:45 (раней быў цягнік Магілёў -- Вільня 6:26 -- 11:08),

увечары цягнік будзе адпраўляцца ў 18:49 і прыбываць у Вільню ў 21:49.

Да Гудагая цягнік даімчыць за адну гадзіну 50 хвілін, а працягласць праходжання мытнага пераходу Гудагай -- Кяна цяпер складзе 34 хвіліны. З прыпынкаў застаецца толькі стаянка ў Маладзечне і Гудагаі.

Кошт білета: 30 560 рублёў (агульны вагон), 44 340 (плацкарт), 69 тыс. -- купэ.

З Вільні цягнікі будуць адпраўляцца ў 07:05 (прыбыццё ў Мінск у 10:05), і 19:05 (прыбыццё ў 22:05).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?