Авіяцыя НАТО нанесла ў ноч на аўторак удары, мэтамі якіх стала рэзідэнцыя Муамара Кадафі ў цэнтры Трыпалі.

Якія канкрэтныя вынікі гэтай бамбардзіроўкі, на цяперашні момант невядома.

Як паведамляе тэлекампанія France 24, цэлямі авіяўдараў сталі таксама будынкі дзяржаўнага тэлебачання інфармацыйнай агенцыі Лівіі.

Усяго ў раёне рэзідэнцыі Кадафі былі чутныя пяць выбухаў.

Апазіцыйная газета Brnieq паведаміла пра тое, што гэтай ноччу ў прыгарадах Трыпалі пачалося паўстанне супраць Кадафі, аднак карэспандэнты Reuters не пацвердзілі гэтай інфармацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?