Фатографы злавілі скандальна вядомую расійскую шпіёнку на Краснай плошчы ў Маскве.
Яна аказалася ў ліку запрошаных на вайсковы парад, які традыцыйна праводзіцца ў сталіцы Расіі 9 Мая. Анна Чэпмэн з'явілася каля Крамля ў сукенцы колеру хакі і чырвоных туфельках на высокім абцасе.
Чэпмэн аказалася ў цэнтры ўвагі СМІ, калі былі апублікаваныя яе аголеныя фоты, зробленыя яе англійскім мужам. Яна выйшла за яго замуж, каб атрымаць прыкрыццё на Захадзе. Чэпмэн уваходзіла ў групу расійскіх нелегалаў, закінутых для жыцця і працы на Захадзе пад фіктыўнымі імёнамі. Аднак амерыканская выведка здолела раскрыць сетку і арыштавала ўсіх агентаў.