У найбліжэйшыя некалькі сутак максімальная дзённая тэмпература на поўдні Беларусі складзе 26 градусаў.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 11 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня па паўночным усходзе Віцебскай вобласці месцамі невялікі кароткачасовы дождж. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°С,
днём плюс 19—25°С.
У Мінску 11 мая пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночны 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 21—23°С.
12 мая ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па Віцебскай вобласці месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—12°С,
днём ад плюс 19°С па паўночным усходзе да плюс 26°С па паўднёвым захадзе.
13 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—14°С,
днём ад плюс 19°С па паўночным захадзе да плюс 26°С па паўднёвым усходзе.