11 мая 2011 г., у трыццаты дзень пасля тэрарыстычнага акту ў мінскім метро, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца памінальнае набажэнства. Святую Імшу за ахвяраў выбуху, якая распачнецца ў 18.30, узначаліць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Па каталіцкай традыцыі ў 30-ы дзень пасля смерці чалавека цэлебруецца святая Імша аб супакоі душы памерлага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?