Уранку 10 мая іх не прапусцілі ў залу суда.

Людміла Мірзаянава.

Людміла Мірзаянава.

У пятніцу за выгук «гэты суд — спектакль» суддзя Чацвярткова выдаліла Людмілу Мірзаянаву і дзядзьку хлопца, Сяргея Аніську, з залы пасяджэнняў.

«Я ганаруся табой, Фёдар. Я ганаруся, сынок, — заявіла Людміла Мірзаянава ў эфіры радыё «Свабода». — Ты не здраджваў сабе і ты не здрадзіў нікому з тых людзей, якія прэтэндавалі на пасаду прэзідэнта. Ці маюць яны рацыю, ці не маюць, ці добрыя іх праграмы ці дрэнныя, ты нікому не здрадзіў. Гэта самае галоўнае. Будучы ў клетцы, за кратамі, чалавеку заўсёды складана.

Я баялася, сынок, што ты не вытрымаеш. Ты вытрымаў.
Я ўбачыла цябе смелым, чалавекам з пачуццём уласнае годнасці. Я павярнулася тварам да тых студэнтаў [з БРСМ], якіх прыводзяць у залу і яны там назіраюць. Ты ў тысячу разоў больш свабодны за іх, будучы за кратамі».
Сяргей Аніська — былы контрразведчык, які ў свой час браў актыўны ўдзел у дзейнасці апазіцыйнага Лукашэнку Саюза афіцэраў.

Мірзаянаў трымаецца ў судзе смела і катэгарычна адкідае абвінавачванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?