12 мая Еўрапарламент абмяркуе сітуацыю з правамі чалавека, дэмакратыяй і вяршэнствам закона ў Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба Еўрапарламента, дэбаты адбудуцца ў рамках сесіі ў Страсбургу. Па выніках абмеркавання еўрадэпутаты прымуць рэзалюцыю.

20 студзеня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў жорсткія рэпрэсіі ў Беларусі ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў і заклікаў Раду Эўрасаюза правесці незалежнае расследаванне здарэння пад эгідай АБСЕ.

Еўрапарламент таксама заклікаў кіраўніцтва ЕС неадкладна ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій падчас прэзідэнцкай кампаніі. Санкцыі павінны дзейнічаць да безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

10 сакавіка была прынятая яшчэ адна рэзалюцыя Еўрапарламента, якая асуджае прымяненне катаванняў у дачыненні да затрыманых па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?