«У Вашым бачаньні дэмакратыі шмат падобнага да нашай візіі», - такім чынам выказаўся амбасадар Туркменістану ў Беларусі што да палітыкі сп. Лукашэнкі. Такі своеасаблівы напаў-камплімент, напаў-заахвочваньне да ўдасканаленьня. Маўляў, пакуль што не дацягваеце да сапраўдных туркменскіх стандартаў.

Беларусь і Туркменістан вельмі часта сустракаюцца ў пары. Туркменістан разам зь Беларусьсю быў прылічаны да 11 краін сьвету, якіх «Рэпартэры бязь межаў» вызналі ворагамі Інтэрнэту. Беларусь ды Туркменістан разам знаходзяцца ў апошняй чвэртцы рэйтынгу па волі слова ў краіне ды па правох чалавека. Адзінае, па чым мы апярэджваем Туркменістан – гэта па індэксе чалавечага разьвіцьця (у рэйтынгу якога мы стала коцімся долу) ды па колькасьці ўвязьненых на 100 000 насельніцтва (наперадзе толькі ЗША ды Расея).

Туркменістан – адзіная краіна былога Зьвязу Радьзецкага, якая, знаходзячыся ў СНД, увяла візавы рэжым са сваімі былымі партнёрамі. Ня ў тым праблема, што гэтую візу цяжка прыдбаць – амбасады Туркменістану ды Таджыкістану больш нагадваюць базарны дзень у Кабуле, чым дзяржаўную установу – наколькі добра гандлюесься, настолькі й таньней віза абыдзецца. Толькі зараз мала хто памятае, што ўвядзеньне візавага рэжыму суправаджалася ультыматумам да небарак, хто меў падвойнае грамадзянства: абірайце нешта адно. Абраўшым неправільны (то бок не туркменскі) бок прапаноўвалася ў 72 гадзіны пакінуць краіну, на ліквідацыю маёмасьці давалася 24 гадзіны. Калі не паспеў – бывай, кватэра / дом / крама, хто што меў. Сітуацыя тады напялася настолькі (дагэтуль памятаю лёзунг «Туркменбашы супакояць калашы»), што чакалі калі не нападу расейскага войска ў Туркменістан, дык хаця б разрыву расейска-туркменскіх стасункаў з Ашгабатам ды публічнай абструкцыі туркменскага амбасадара. Але ж не. Нацыянал-бальшавікоў, якія захапілі прыёмную прэзідэнту Расеі, АМАП выкінуў адтуль за лічаныя хвіліны, сп. Пуцін прамармытаў нешта неўпрыцям – і ўсё.

Калі гаворка ішла пра дзесяткі тысячаў расейскіх грамадзян, у якіх барбарскім чынам была аднятая маёмасьць ды ледзве ня жыцьці, расейскі ўрад ня вельмі выпінаўся. Арышт чатырох выведнікаў у суседняе краіне спрычыніўся да масавай абструкцыі Грузіі з забаронай любога транзіту праз супольную мяжу. Газ вырашае ўсё. Расейскі ўрад па-ранейшаму абараняе толькі самога сябе (дарэчы, што сталася з выведнікам, засуджаным у Катары за забойства сп. Яндарбіева ды перададзенага Расеі? Ніхто ня ведае).

Прыгадваю яшчэ адну падзею таго часу: дзесьці два гады таму Туркменбашы афіцыйна заявіў, што ў краіне няма злачыннасьці. З гэтай прычыны адзіны ў Ашгабаце ізалятар быў пераўсталяваны пад дзіцячую бальніцу (цікавая канверсія). Але ўсё роўна знаходзіліся людзі, якія ня ведалі пра словы вялікага Ўладара, і ўсё роўна, па сваёй неадукаванасьці працягвалі рабаваць. Везьці такіх даводзілася ў Ташаўз – не такі прасунуты гарадок, дзе была яшчэ злачыннасьць, у чорным «варанку». А якая летам тэмпература ў Туркменістане? Ля пяцідзесяці ў прысьценку. Колькі шляху да Ташаўзу? Ля чатырох гадзін: спадар Туркменбашы ніколі не замарочваў сябе будаўніцтвам новых дарог. Якога колеру варанок? Дакладна, чорнага. Калі небарака выжываў пасьля такае вандроўкі – ён падпісваў абсалютна любыя прызнаньні ды дакументы, якія яму падсоўвалі добрыя дзядзькі – сьледчыя.

Найвялікшы бізнэспартал Туркменістану http://www.businessturkmenistan.com/ сустракае самотнай аб’явай пра спрыяньне адкрыцьцю філіяў замежных кампаніяў у Туркменістане, ды заклікае дапамагчы «адчыніць філіі кампаній Туркменістану ў замежжы». Стыль аб’явы – як на менскім плоце ў пачатку перабудовы.

Сайт дзяржаўнага прапаноўцы сэрвісаў Інтэрнэту http://www.online.tm/ рэкамендуе для найлепшага прагляду выкарыстоўваць мадэм Спортстэр 28.8, ці вышэй. Дызайн сайту відавочна выконваўся ў кагосьці на калене.

Вось адзін з матэрыялаў з сайту Незалежнага Інстытута Эўразійскіх Эканамічных ды Палітычных дасьледваньняў http://www.iicas.org/.

Жаночая доля ў эпоху Туркменбашы: Я, Зульфия Атдаева, взялась за перо, чтобы рассказать о реальном положении женщин в Туркменистане на своем примере. Мне 36 лет, окончила первый Московский медицинский институт, врач, работаю в поликлинике в Ташаузе. Имею троих детей. Мой муж, высококвалифицированный инженер-строитель, вот уже пятый год без работы. Сколько раз за это время он обращался в различные строительные организации – все бесполезно: там чуть ли не каждый день – кадровые перестановки, сокращения и т.п., а из немногих частных строительных компаний большинство уже обанкротились, так как за выполненную работу платить им не торопятся. Бедные рабочие, в лучшем случае, получают за свой рабский труд гроши – 150 тысяч манатов (около 7 долларов), которых не хватает даже на то, чтобы обеспечить семью даже хлебом.

Аніводнага сайту дзяржаўных ворганаў кіраваньню так і не адчынілася….

Памятаю, калі быў у апошні раз у Кундузе, патрапіў на мясцовай тэлевізіі на трансляцыю паседжаньня ўраду Туркменістану. Уявіце сябе такі доўгі стол, наменклатурны, якіх безьліч у нашых дзяржаўных ворганах. З аднаго тарца, вальяжна разваліўшыся ў фатэлі, сядзіць Туркменбашы. Міністры згуртаваліся–зьбіліся ля адной са сьценак, стаяць ледзь ня выцягнуўшыся стрункай. Мінсітр, што дае справаздачу, падыходзіць да невялікае трыбуны, і, сумеўшыся, уцягнуўшы галаву, пачынае нешта гаварыць, але пасьля двух сказаў яго перабівае Туркменбашы. Вальяжна зыбаючы пальцам, ён тлумачыць небараку, як «трэба рабіць». А той толькі ківае.

Інтэрнэт у краіне не разьвіваецца – гэта бачна па колькасьці рэсурсаў, якія працуюць, па іх якасьці ды хуткасьці. Туркменскай мовы ў сусьветным сеціве ня ўбачыш. Сайты дзяржустановаў памерлі. Незалежных парталаў амаль што няма. Толькі Эўразійскі Інстытут ды Гундогар (http://www.gundogar.org/) даюць нейкую інфу на тое, што там адбываецца.

В ноябре туркменистанцы внезапно столкнулись с новыми правилами оформления выезда за рубеж. Как выяснилось, отныне вылетающие соотечественники при посадке на рейс должны предоставлять пограничникам разрешительные документы от местных отделений внутренних дел. Требования о предоставлении авиапассажирами справок прописаны в специальной инструкции, полученной государственной компанией «Туркменховаёллары» (Туркменские авиалинии) из аппарата президента. Циркуляр распространен на всех погранично-таможенных постах республики. Теперь все желающие временно или навсегда покинуть страну должны обратиться в местное полицейское отделение и письменно запросить разрешение на выезд за пределы государства. Районный отдел полиции в течение 10 дней проверяет данные просителя в информационном центре МВД, куда стекается перечень запретных фамилий из всех правоохранительных органов и Министерства национальной безопасности….

….Как сообщил «ДН» источник из Ашхабада со ссылкой на секретный формуляр, черный список в свою очередь также поделен на две части: в одной временное ограничение (до 5 лет) на выезд за пределы страны, в другой запрет на передвижение не только внутри страны, но и выезд из населенного пункта (области, района и даже города или села). Обычно в списки невыездных, формируемые Министерством национальной безопасности по прямому указанию действующего президента Сапармурата Ниязова, вносятся целые семьи.

Некалькі месяцаў таму расейскія мэдыі паведамілі пра арышт супрацоўніцы Радыё Свабода, а празь некалькі дзень – яе сям’і, сына ды дачкі. Праз тры дні арыштаваная была прысуджаная да шасьці год канцлагеру, да якога яна не даехала: астрожны ўрач канстатаваў сьмерць ад «сардэчнага нападу». Супадзеньне? З радзецкім часам.

Рухнама – кніга, напісаная Туркменашы, апошнім часам замяняе заняткі ў школе. У Дзяржаўным Музэі (за наведваньне якога трэба плаціць) сьцьвярджаецца, што ўсе людзі выйшлі ад туркмен. Ці ёсьць мяжа чалавечаму маразму?

«У прынцыпе, зараз нікому няма справы да туркменаў», - гаворыць мясцовы супрацоўнік аднае з заходніх амбасадаў. У бліжэйшыя годы вельмі наіўна было б чакаць ўзьняцьця пытаньня Туркменістану ў рамках інстытутаў ААН ды ЭЗ. Устаноўка заходніх эмісараў – падтрымліваць дыялёг, не паглядаючы на ўнутраную спецыфіку рэжыма, і такім чынам спрыяць дэмакратычным зьменам у краіне «залатой эпохі». Туркменскія ўлады разглядаюць такое стаўленьне як індульгенцыю на ўседазволенасьць, якую Захад прапануе ў абмен на дасяг да туркменскіх энергарэсурсаў. Такое меркаваньне падтрымліваюць і пачасьцелыя візыты эўрапейскіх ды амерыканскіх чынароў у Ашгабат (тут нельга не прыгадаць візыты й энергетычнага міністра ўрада сп. Юшчанка «за газам»), якія падобныя больш на камерцыйны зандаж, што зарыентаваны на прасоўваньне бізнэс-плянаў заходніх дзяржаў. Туркменістан усё больш разглядаецца як энергетычная страхоўка для Расеі. І багатая на нафту, газ краіна ўчыняе што ёй заўгодна са сваімі грамадзянамі, прымаючы цікавасьць да яе з боку Расеі, Эўропы, Злучаных Штатаў як відавочную цікавасьць да свайго геапалітычнага стану. А шагрэневая скура правоў туркменаў працягвае сьцягвацца…

 

Фота - Tukrmenistan.ru

Eolonir

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?