10 мая ў Гомелі рабочы-мантажнік забіў дырэктара прадпрыемства ў службовым кабінеце.

Як паведаміў начальнік следчага аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці Юры Дзям'ячык, злачынства было здзейснена прыкладна а 10.00, падазраваны затрыманы.

Паводле словаў начальніка аддзела, раніцай на прадпрыемстве, якое займаецца мантажом сістэм кандыцыянавання і вентыляцыі, пасля правядзення планёркі рабочы-мантажнік пасварыўся з кіраўніком, нанёс яму нажавое раненне ў вобласць сэрца і сышоў. Пасля яго сыходу ў кабінет зайшоў інжынер і ўбачыў, што кіраўнік мёртвы.

Расследаваннем крымінальнай справы займаецца пракуратура Чыгуначнага раёна. Пракурор раёна Дзяніс Мікушаў паведаміў, што канфлікт паміж кіраўніком і падначаленым паўстаў на глебе таго, што рабочы месяц знаходзіўся ў адпачынку без захавання заработнай платы. Ён абвінаваціў дырэктара ў тым, што кіраўнік не дае яму замоваў. Працоўны раней судзімы не быў, яму 27 гадоў, дырэктару быў 41 год. Вядзецца следства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?