11 красавіка выбухнула ў мінскім метро. 11 мая Нацбанк пайшоў на дэвальвацыю курса для насельніцтва.
Сацыяльныя катаклізмы і эканамічная боўтанка — такою стала вясна 2011 года.
Наступныя гады беларусам таксама не выпадае чакаць манны нябеснай. Па выніках 2011 года замежная запазычанасць краіны можа дасягнуць 65% ад ВУП, што абмяжуе магчымасці для запазычвання на замежных рынках. У той жа час на 2012—2013 гады прыпадзе пік выплат па крэдытах, атрыманых у 2006—2008-м. Краіну чакаюць гады жорсткай эканоміі і не менш жорсткага расійскага ціску. Масква паспрабуе скарыстацца ў беларускай фінансавай катастрофы, праводзячы аперацыю па змушэнні да прыватызацыі.
Беларусь стала адзінай краінай Еўропы, што ажыццявіла рэзкую дэвальвацыю нацыянальнай валюты за апошнія 12 месяцаў.
Усяго ад 2008 года беларускі рубель абясцэніўся больш як на 90% (безнаяўны — на 135%).Гэта абсалютны антырэкорд кантынента.