17.28 Абвешчаны перапынак да 10:00 12 траўня.

Саньнікаў заявіў, што яму патрэбная мэдычная дыпамога — у яго абвастрылася падагра. Ён таксама паведаміў, што прасіў пра дапамогу мэдыкаў раней, але яго просьбу не задаволілі.

Адвакаты прапасілі далучыць да матэрыялаў справы ранейшыя хадайніцтвы Саньнікава пра мэдычную дапамогу. Прадстаўнік абвінавачваньня выступіў супраць. Судзьдзя хадайніцтва не падтрымала.

17:15 Абвешчаны кароткі перапынак.

16.58 Саньнікаў папрасіў абвесьціць перапынак, бо ён сябе кепска адчувае. Аднак судзьдзя сказала, што разгледзіць хадайніцтва пасьля прагляду чарговай сэрыі відэазапісаў. Пачалі глядзець відэа. У тым ліку і з плошчы. Цытаты Саньнікава паўтараюца. Адвакат адзначае, што ў пратаколе напісана «рухаемся ў Дом ураду», а насамрэч Саньнікаў казаў: «Рухаемся у бок Дома ўраду». Таксама адвакат аспрэчвае, што Саньнікаву належаць словы «Так, я разумею», у адказ на пытаньне супрацоўніка ДАІ «Вы разумееце, што вы робіце?»

Шушкевіч падаў рэпліку, што абвінаваўца ня ведае беларускай мовы.

16.15 Зноў праглядаюць фрагмэнты выступаў Саньнікава.

15.50 Вывучаюць рэчавыя доказы, якія прадстаўляе пракурор: стратэгія перамогі, яе рэалізацыя, бюджэт. Саньнікаў кажа, што раней ня быў знаёмы з гэтымі дакумэнтамі. І флэшкі яму не належаць. Судзьдзя пытаецца ў Саньнікава, ці гэтыя дадзеныя былі канфіскаваныя па месцы жыхарства? Саньнкіаў кажа, што яму яны не належаць, падчас ператрусу ён не прысутнічаў.

Пракурор паказвае матэрыялы пра кампанію «Эўрапейская Беларусь», пра «Хартыю-97» і іншыя. Адна з прысутных у залі просіць пракурора больш выразна гаварыць. Але судзьдзя зрабіла заўвагу жанчыне і папярэдзіла, што наступным разам яе выдаліць з залі.

Абвінавачаньне — як сьметнік, кажа Шушкевіч прысутным так, што яго добра чуваць у залі. Ён кажа, што распавядзе пра гэта заўтра ў Вільні. Кажа, што абвінавачаньню няма чаго паказаць.

15.48 Адвакат кажа, што зноў няма доказаў віны Саньнікава. Пракурор зноў пералічвае цытаты з выступаў Саньнікава. Івашкевічу дазволілі пакінуць залю суду.

15.15 Івашкевіч: гвалтоўных дзеяньняў не плянавалася. Саньнікаў не даваў ніякіх указаньняў перад сустрэчай з выбарцамі ў Воршы. Заклікаў несьці нейкія прадметы і браць будынкі не было, казаў пра сілу думкі. Кажа, што ідзе вайна ўлады са сваім народам. Кажа, што ў выпадку фальшаваньняў заклікаў да мірных акцыяў пратэсту. Ведаў, што акцыя на плошчы была забароненая. Івашкевіч даваў тлумачэньні, што ён меў на ўвазе пад выразам у сваім выступе «як кожны ваенны плян, яго раскрываць нельга». Івашкевіч сказаў, што гэта вобразнае выказваньне. Ён кажа, што ідзе вайна ўладаў са сваім народам.

Івашкевіч даваў тлумачэньні, што ён меў на ўвазе пад выразам у сваім выступе «як кожны ваенны плян, яго раскрываць нельга». Івашкевіч сказаў, што гэта вобразнае выказваньне. Ён кажа, што ідзе вайна ўладаў са сваім народам.

Допыт Івашкевіча завершаны.

14.55 Паказалі выступ Івашкевіча перад выбарцамі: выходзім на плошчу, каб нашае патрабаваньне было пачутае. Суд вырашыў дапытаць сьведку Івашкевіча.

14.17 У адвакатаў на стале «Народная воля», яны яе праглядалі перад пачаткам працэсу ў залі суду.

У залі — Станіслаў Шушкевіч. Міліцыянт папярэдзіў яго, што нельга фатаграфаваць.

14.04 Працэс адноўлены. Праглядаюць відэа.

13.05 Абвешчаны перапынак да 14 гадзіны.

12.50 Саньнікаў на наступным відэа адказвае на пытаньні выбарцаў далей. Пра свабоду мэдыяў, Мытны саюз.

Судзьдзя просіць спыніць відэа. Просіць паказаць толькі тое, што тычыцца абвінавачаньня.

Апэратар пракручвае відэа далей. Шукаюць патрэбны момант.

Саньнікаў далей адказвае на пытаньні выбарцаў на відэа. На заканчэньне ён кажа, што лёс Беларусі вырашаецца сёньня, сёньня гістарычны шанец, і мы пераможам.

Адкаваты адзначаюць, што ня ўсе эпізоды, зафіксаваныя ў пратаколе, ёсьць на відэа.

Прагляд відэа скончаны.

12.40 На відэа прамаўляе Саньнікаў. Распавядае пра сваю перадвыбарчую праграму. Пра інтэграцыю ў ЭЗ, пра дачыненьні з Расеяй, прыватызацыю, пра дэмаграфічную сытуацыю ў Беларусі і пра чарнобыльскую праграму.

Вярнуць законнасьць у краіну, прынцып падзелу ўладаў, які зьнішчыў Лукашэнка ў 1996 годзе.

Суд павінен быць незалежным.

Ёсьць людзі, якія асуджаныя несправядліва, і павінна быць створана камісія па аднаўленьні справядлівасьці і рэбаілітацыі нявінна асуджаных.

Патрэбна свабодная прэса.

Трэба зьмяніць гэтую ўладу, якая захапіла ўсю краіну, увесь народ і зьдзекуецца з гэтага народа. Мы як ніколі блізкія да гэтай мэты.

Беларусь стала выгнанцам, яе называюць апошняй дыктатурай у Эўропе. У Расеі быў абраны трэці прэзыдэнт. Мадэрнізацыя магчыма толькі ў свабонай дэмакратычнай краіне.

Сёньня кожны з нас вінен 2,5 тысяч даляраў. У Лукашэнкі няма падтырмкі і гэта камапнія гэта наглядна паказала. (прамова перарываецца апладысмэнтамі). Лукашэнка зьдзекваецца над людзьмі і зьневажае нас усіх. У гэту камапнію ён парушыў законы, калі не прыйшоў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, калі не прыйшоў на тэледэбатыі г.д. Засталося няшмат дзён да нашай перамогі.

Залікае не хадзіць на датэрміновае галасаваньне і паведамляць пра ўсе парушэньні. Сустрэнемся 19 сьнежня на плошчы ў Менску, адсьвтякуем нашу перамогу.

Далей на відэа Саньнікаў адказвае на пытаньні ўдзельнікаў сустрэчы

12.32 Судзьдзя пералічвае выемкі тэлефонных размоваў Саньнікава: калі, адкуль і каму ён тэлефанаваў, на якія нумар. Праглядаюцца дыскі. Выступ Саньнікава ў Магілёве.

Прагляд відэматэрыялаў. Адна з сустрэчаў Саньнікава з выбарцамі. Экран павернуты ад глядзельнай залі, таму нічога прысутным у залі ня бачна.

12.27 Закрыты разгляд прыватных размоваў Саньнікава скончаны. У залю запусьцілі прысутных на працэсе.

11.30 У закрытым працэсе абвешчаны перапынак. Адвакаты нічога не кажуць журналістам.

Перапынак абвешчаны, бо адна з размоваў Саньнікава, якая фігуруе ў справах Саньнікаў не расшыфраваная цалкам, там не зразумела, пра што ідзе гавора. Адвакаты пвапрасілі правесьці фанаскапічную экспэртызу і даслоўна аднавіць размову.

10.40 Судзьдзя вырашыла задаволіць хадайніцтва абвінаваўцы і праслухаць перамовы Саньнікаў у закрытым рэжыме. Усе выйшлі з залі.

10.27 Павінен быў разглядацца дыск з размовамі Саньнікава, якія былі прадастаўленыя Белтэлекамам і Вэлкамам. Саньнікаў выступіў катэгарычна супраць. Ён назваў праслушку яго размоваў грубым умяшаньнем у прыватнае жыцьцё. Яго падтрымалі адвакаты. Абвінаваўца прапанаваў праслухаць на закрытым паседжаньні. Судзьдзя абвесьціла перапынак, каб прыняць рашэньне.

10.15 Працэс аднавіўся. Напалову пустая заля. Маці і дзядзьку Мірзаянава зноў не пусьцілі ў залю. Сьведкі пакуль не зьявіліся. Разглядаюцца рэчавыя доказы.

На чарговым паседжанні будуць праслухоўваць запісы ягоных тэлефонных размоваў.

11 мая ў судзе Партызанскага раёна сталіцы працягваецца працэс палітвязняў Андрэя Саннікава, Іллі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Уладзіміра Яроменка. Судзіць іх Наталля Чацвярткова.

Сёння абвінавачванне мела прадставіць запіс праслушкі тэлефонных размоваў Саннікава. Экс-кандыдат у прэзідэнты выступіў катэгарычна супраць. Ён назваў праслушку яго размоваў грубым умяшаннем у прыватнае жыццё. Яго падтрымалі адвакаты. Тады абвінаваўца прапанаваў праслухаць запісы на закрытым пасяджэнні. Суддзя падтрымала гэтае хадайніцтва і перавяла паседжанне ў закрыты рэжым. Усе, акрамя ўдзельнікаў працэсу, выйшлі з залы.

Пазней у закрытым працэсе быў абвешчаны перапынак. Рэч у тым, што адна з размоваў Саньнікава, якая фігуруе ў справе, не расшыфраваная цалкам і там не зразумела, пра што ідзе гаворка. Адвакаты папрасілі правесьці фанаскапічную экспэртызу і даслоўна аднавіць размову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?