Некаторыя камерцыйныя банкі ўстанавілі новы курс абмену валюты, які перавышае афіцыйны на 30%. Аднак, як паведамілі БелаПАН прадстаўнікі трох буйных камерцыйных банкаў, купіць валюту нават па новым курсе ў іх нельга з-за яе адсутнасці.

З 11 мая «Белгазпрамбанк» устанавіў курс продажу валюты з разліку 4.000 рублёў за долар, курс продажу еўра — 5.750 рублёў. Падобныя курсы абмену валюты ўстанавілі ў сераду таксама «Банк Масква-Мінск і «БПС-Банк».

Разам з тым, ва ўсіх трох камерцыйных банках БелаПАН заявілі, што ў абменных пунктах валюта пакуль адсутнічае.

«Нягледзячы на новы курс, умовы продажу валюты ранейшыя. Прадаём толькі тую валюту, якую здае насельніцтва», — заявілі БелаПАН прадстаўнікі ўсіх трох апытаных камерцыйных банкаў.

Нагадаем, сёння ў Нацыянальным банку БелаПАН паведамілі, што цэнтральны банк не будзе прадаваць замежную валюту камерцыйным банкам для папаўнення абменных пунктаў.

«Нацыянальны банк не будзе прадаваць валюту і чапаць свае золатавалютныя рэзервы. Банкі змогуць купіць валюту (для абменных пунктаў. — БелаПАН.) там, дзе захочуць — на біржавым або пазабіржавым рынках», — заявіў БелаПАН прадстаўнік Нацбанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?