Ён апублікаваў гэтае пакаянне ў сваім блогу на сайце расійскай радыёстанцыі «Эхо Москвы». Прыводзім урыўкі з тэксту:

«Ірына Халіп стала сімвалам беларускай журналістыкі ў свеце. Прафесійнай і праўдзівай. Такі, якой павінна быць Чацвёртая ўлада. адважнай, зубастай і дзёрзкай. Яшчэ эмацыйнай і ангажаванай. Іншай не можа быць журналістыка ў аўтарытарнай краіне, у Беларусі.

У нас журналіст — больш, чым журналіст. Ён не толькі праўдаруб, але яшчэ змагар. Голас праўды і сумлення. Бунтар і буравеснік. Усё гэта пра Ірыну Халіп.

Ірына Халіп — змагарка за свабоду, за незалежны суд, за права мець і выказваць свой ​​пункт гледжання. Яна ў прынцыпе не павінна быць на лаве падсудных. Як усе тыя, якія сабраліся 19 снежня ў цэнтры Мінска, каб выказаць сваё стаўленне да фальшывых вынікаў прэзідэнцкай кампаніі.

Я таксама каюся перад Ірынай. Каюся і прашу прабачэння. За сказанае не са сваёй волі, вымаўленае пад магутным ціскам. Дзякуй богу, што ўсё засталіся жывыя. Для мяне тады гэта было галоўным.

Сёння галоўнае, каб не засудзілі Ірыну. Каб яна была свабоднай, каб яе сям’я была разам, каб у Беларусі не было палітвязняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?