Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 12 мая ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–10°С, месцамі да плюс 11–13°С, днём плюс 21–26°С.

У Мінску 12 мая пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–10°С, днём плюс 23–25°С.

13 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ў паўночных раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4–9 м/с, днём пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–14°С, днём ад плюс 18°С па захадзе да плюс 26°С па паўднёвым усходзе.

14 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночна-ўсходняй палове, днём па Віцебскай і Магілёўскай абласцях кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4–10°С, па Гомельскай вобласці да плюс 12°С, днём плюс 16–22°С, па поўдні да плюс 24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?