11 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Менску працягваецца працэс над удзельнікамі Плошчы. На лаве падсудных: Дзьмітры Даронін, Сяргей Казакоў, Уладзімер Лобан, Віталь Мацукевіч, Яўген Сакрэт, Алег Федаркевіч. Яны абвінавачваюцца па частцы 2 арт. 293 «Масавыя беспарадкі».

***

Пракурор працягвае зачытваць абвінавачаньне, што падсудныя арганізавана ўдзельнічалі ў масавых непарадках і іх дзеняьні былі скіраваныя на шкоду матэрыяльную і фізычную.

Заявы абвінавачаных, што яны ня чулі папярэджаньняў разыходзяцца, то да гэтых заяваў неабходна ставіцца крытычна, бо спэцназаўцы сьведчылі, што такія абвесткі былі.

Пракурор просіць суд кваліфікаваць дзеяньні як цяжкія злачынствы.

А Даронін і Мацукевіч былі на падпітку — гэта абцяжарвае іхную віну.

Пракурор просіць Лобану і Федаркевічу па 3,5 гадоў строгага рэжыму, астатнім — па 4 гады.

***

рысуд будзе агучаны 12 мая, а 16-й.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?