Чыгуначныя зносіны Мінск — Рыга аднаўляюцца 29 мая на парытэтнай аснове з Латвійскай чыгункай, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі. З гэтай даты на беларускай магістралі ўводзіцца графік руху пасажырскіх цягнікоў у міждзяржаўных зносінах на 2011–2012 гады.

У летні перыяд цягнік Мінск — Рыга будзе курсаваць штодня.

З Мінска ён будзе адпраўляцца ў 20.07, прыбываць у Рыгу — у 8.00. Час яго адпраўлення з Рыгі — 19.00, прыбыцця ў сталіцу Беларусі — 7.31.

Зімой перыядычнасць курсавання скароціцца да двух разоў на тыдзень — цягнік будзе адпраўляцца з Мінска і Рыгі па пятніцах і нядзелях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?