«Аляксандр Рыгоравіч, выхад ёсць. Дазвольце МММ у Беларусі, дайце блаславенне… І я за месяц ці два спыню інфаляцыю, спыню падзенне беларускага рубля», — Сяргей Маўродзі прапануе сваю схему фінансавай стабілізацыі ў Беларусі ў сваім відэаблогу. Па словах скандальна вядомага бізнэсоўца, ён «выдатна прадэмастраваў свае магчымасці ў Расіі ў 1994 годзе», а ў Беларусі будзе яшчэ прасцей спыніць інфляцыю, толькі на тое патрэбная палітычная воля кіраўніцтва дзяржавы.
Сяргей Маўродзі — стваральнік фінансавай піраміды «МММ», якая прынесла матэрыяльныя страты тысячам людзей. Па абвінавачанні ў махлярстве сядзеў у турме.