У не прызнаваным беларускімі ўладамі Саюзе палякаў у Гродне паўстала ініцыятыва падтрымаць матэрыяльна сям’ю Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад вартай. На сходзе гарадской арганізацыі Саюзу, дзе прысутнічала прыблізна сто восемдзесят чалавек, абрана ініцыятыўная група з трох асобаў, каб стварыць камітэт дапамогі. Мэта — сабраць грошы для Аксаны Пачобут і яе двух дзетак.

У Саюзе палякаў працягваюць таксама збіраць подпісы пад хадайніцтвам аб змене Андрэю Пачобуту меры стрымання. Нагадаем: нядаўна следчы абласной пракуратуры Арсені Нікольскі не задаволіў некалькі дзясяткаў такіх хадайніцтваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?