Расія расцэньвае праведзеную ЗША ў Пакістане аперацыю па ліквідацыі лідэра "Аль-Каіды" Асамы бен Ладэна адпаведнай міжнароднаму праву, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.

«Наша пазіцыя вельмі простая. Пасля 11 верасня 2001 года Савет Бяспекі прыняў рэзалюцыю, у якой выразна прызнаў права ЗША на самаабарону ў адпаведнасці з артыкулам 51 статута ААН, бо гэта быў напад на краіну-чальца ААН. Якіх-небудзь абмежаванняў права на самаабарону не прадугледжвае», -- сказаў Лаўроў.

Ён прызнаў, што «тут ёсць поле для пытанняў, і журналісты (у тым ліку амерыканскія) гэтыя пытанні задаюць». «Але паўтару, што тыя, хто аперацыю (па знішчэнні бен Ладэна) ажыццяўляў, мелі пад сабой трывалую прававую базу ў выглядзе права на самаабарону па Статуту ААН, пацверджанага да таго ж у рэзалюцыі Савета бяспекі», - сказаў на заканчэнне міністр.

Раней у сераду на пасяджэнні Савета бяспекі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў адобрыў ліквідацыю бен Ладэна, заявіўшы, што гэта мае простае дачыненне да бяспекі Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?