Фота з матча "Тарпеда" -- "Дынама" Мінск, football.by

Фота з матча "Тарпеда" -- "Дынама" Мінск, football.by

11 мая прайшлі матчы 9-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Барысаўскі БАТЭ выйграў у гасцях у бабруйскай «Белшыны» 2:0. Дублем вызначыўся сербскі легіянер Сіміч.

Мінскае «Дынама» прайграла ў Жодзіне «Тарпеда-БелАЗ» 0:1. Жодзінскі клуб узначальвае былы трэнер «Дынама» Сяргей Гурэнка. Заўтра, не выключана, у «Дынама» будзе чарговы трэнер. Магчыма, Алега Васіленку адправяць у адстаўку.

Іншыя вынікі: «Віцебск» — «Нафтан» — 0:1, «Шахцёр» — «Дняпро» — 2:2, «Мінск» — «Гомель» — 2:1, «Дынама» Брэст — «Нёман» — 1:1

Турнірнае становішча: БАТЭ — 23, Тарпеда — 14, Гомель — 13, Нафтан, Нёман, Мінск, Шахцёр — 12, Белшына, Дынама Брэст — 11, Віцебск — 10, Дынама Мінск — 9, Дняпро — 6.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?