Жыхарка Віцебска, маці аднаго з двух абвінавачаных у справе выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка, просіць юрыдычнай дапамогі. Яна ня верыць у вінаватасьць сына і кажа, што следства вядзецца са шматлікімі парушэньнямі.

«Я нават ня ведаю імя следчага, які вядзе справу. У нашай кватэры, і ў пакоі, які сын здымаў у Мінску, было па два ператрусы — але пратаколаў кожнага другога ператрусу ў мяне няма. Нам з мужам нават не дазволілі там прысутнічаць. Цяпер мне перадалі, што мой сын „замаўчаў“ — ён заўжды замаўкае, калі бачыць несправядлівасць, у яго такі характар. Ня ведаю, ці дае ён паказанні, але не магу выключаць, што яго катуюць. У лісце ён напісаў, што ў яго ўсе добра, аднак гэта адзіны ліст за месяц, які да мяне дайшоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?