12 траўня следчы Арсень Нікольскі паведаміў Андрэю Пачобуту і ягонаму адвакату Аляксандру Бірылаву аб сканчэнні следства.

Цяпер афіцыйны статус Пачобута — абвінавачаны ў абразе і паклёпе на прэзідэнта РБ. Журналіст і адвакат пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы. За абраза прэзідэнта закон прадугледжвае пазбаўленне волі да двух гадоў, за паклёп на прэзідэнта — да 4 год пазбаўлення волі.

Злачынства абласная пракуратура знайшла ў публікацыях журналіста ў LiveJournal і польскай «Газеце Выборчай».

Нагадаем, ад пачатку красавіка Андрэй знаходзіцца пад вартай у гродзенскім СІЗА № 1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?