Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію, Раду ЕС і краіны — партнёры Еўрасаюза «пашырыць абмежавальныя меры ў дачыненні да беларускага рэжыму, у тым ліку ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве».
Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі, прынятай 12 мая на сесіі ў Страсбургу. Тэкст дакумента апублікаваны на афіцыйным сайце Еўрапарламента.

У рэзалюцыі рашуча асуджаюцца усе абвінавачаньні, прад’яўленыя па справе аб масавых беспарадках, якую Еўрапарламент назваў палітычна матываванай. У дакуменце таксама адзначаецца, што

ўсе абвінавачванні супраць кандыдатаў у прэзідэнты Уладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Вуса і Андрэя Саннікава з’яўляюцца «незаконнымі і недапушчальнымі».

ЕП таксама асудзіў праяўленую беларускімі ўладамі непавагу да правоў грамадзян на свабоду сходаў і свабоду слова і заклікаў да 

неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых па справе аб масавых беспарадках.

Еўрапарламент выказаў занепакоенасць у сувязі з пагаршэннем становішча праваабаронцаў у Беларусі. У прыватнасці, у рэзалюцыі рашуча

асуджаюцца Аляксандр Лукашэнка і шэраг журналістаў дзяржаўных СМІ
, якія назвалі старшыню незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага «пятай калонай ў краіне». Рэзалюцыя асуджае «атмасферу страху і запалохвання палітычных апанентаў» у Беларусі.

У дакуменце Еўрапарламент таксама асуджае ціск і перасьлед з боку ўладаў у дачыненні незалежных журналістаў і СМІ.

Еўрапарламент заклікаў спыніць ініцыяваную Міністэрствам інфармацыі працэдуру закрыцця газет «Народная Воля» і «Наша Ніва», зняць абмежаванні па доступе да сайтаў «Хартыя-97» і «Беларускі партызан», а таксама вызваліць журналіста Андрэя Пачобута.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?