13.05.2011 / 14:17

Забароны на выезд не будзе 5

МЗС адчытаў ананіма з Адміністрацыі Лукашэнкі.

«Казаць сёння аб увядзенні мер у адказ Беларусі супраць ЕС не толькі дачасна, але і не канструктыўна» — так пракаментаваў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных інфармацыю, распаўсюджаную 12 мая агенцтвам Інтерфакс-Запад са спасылкай на крыніцу ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Паведамлялася, у прыватнасці, што ў выпадку ўвядзення Еўрасаюзам у дачыненні да Беларусі эканамічных санкцый беларускія ўлады ў адказ могуць прапанаваць паслам шэрагу дзяржаў ЕС пакінуць межы краіны, а таксама забараніць выезд за мяжу 200 прадстаўнікам апазіцыі.

«Асноўная пазіцыя беларускага боку заключаецца ў тым, што Беларусь і ЕС маюць магчымасць вярнуцца да нармальнага дыялогу, заснаванага на прынцыпах добрасуседства і ўзаемнай павагі», — заявіў Савіных. МЗС Беларусі, падкрэсліў ён, зыходзіць перш за ўсё з такой магчымасці і такой перспектывы.

У пасольстве Венгрыі, якая старшынствуе ў ЕС, інфармацыю, распаўсюджаную агенцтвам Интерфакс-Запад, каментаваць адмовіліся.

Нагадаем, 12 мая Еўрапарламент заклікаў Еўракамісію, Савет ЕС і краіны — партнёры Еўрасаюза «пашырыць абмежавальныя меры ў дачыненні да беларускага рэжыму, у тым ліку ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве», у сувязі з крымінальным пераследам фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня, а таксама націскам на незалежныя СМІ.

Днём раней, 11 мая, вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заявіла, што адзіным магчымым адказам Еўрасаюза на дзеянні Аляксандра Лукашэнкі з’яўляецца ўвядзенне жорсткіх санкцый у дачыненні да яго і прадстаўнікоў яго рэжыму.

0
голос из преисподней / Адказаць
13.05.2011 / 17:06
Что, первыми от собственной смелости обосрались в МИДе, поразмыслив, что отъезд послов будет означать конец самому этому ведомству и полную, тотальную изоляцию страны? Однако лакеи-макеевцы в администрации смелее всех смелых. Ничего, еще жареный петух так клюнет, что сами не будете знать, куда бежать. Прихлебатели, смелые только при пахане, а без пахана сплошная мразь!
0
Палясоўшчык / Адказаць
13.05.2011 / 17:36
Сотвори так Боже правый,что б сбежал от нас лукавый !
0
Шобоны / Адказаць
13.05.2011 / 18:02
И заметте, никто из оппов ведь не отблагодарит руководство за это чисто по человечески...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру