13.05.2011 / 18:02

Пракурор папрасіў для Севярынца 3 гады «хіміі», Халіп і Марцалеву — па два гады з адтэрміноўкай 5

Прысуд будзе вынесены 16 мая а 10:00.

19:41

Абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. Прысуд будзе вынесены ў панядзелак, 16 мая, а 10:00.

17.57

Пракурор просіць пакараць:

Паўла Севярынца — 3 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем у месцы адбываньня пакараньня;

Ірыну Халіп — 2 гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады;

Сяргея Марцалева — 2 гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

17.22

У зал зайшла судзьдзя, якая абвесьціла пра пачатак спрэчак. Пракурор зачытвае абвінавачаньне Паўлу Севярынцу ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках: Севярынец выявіў непадпарадкаваньне органам улады, што пацягнула за сабой шкоду дзяржаўным арганізацыям, пункту абмену валюты, мэтрапалітэну, палацу прафсаюзаў, быў сарваны рух грамадзкага транспарту. Ягоныя дзеяньні падлягаюць пакараньню паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу.

Абвінавачаньне Ірыне Халіп: заклікала грамадзян прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу для ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі, перашкаджала працы праваахоўных органаў. Паводле яе заклікаў грамадзяне выйшлі на праезную частку.

Марцэлеву — аналягічнае абвінавачваньне.

Пракурор падкрэсьліў, што іх віна даказаная матэрыяламі справы, у тым ліку паказаньнямі супрацоўнікаў міліцыі, відэа- і аўдыёматэрыяламі.

Пракурор падкрэсьліў, што іх віна даказаная матэрыяламі справы, у тым ліку паказаньнямі супрацоўнікаў міліцыі, відэа- і аўдыёматэрыяламі.

Усе трое падсудных ведалі пра незаконнасьць акцыі і сьвядома бралі ў ёй удзел, незаконнасьць акцыі таксама тлумачылі супрацоўнікі ДАІ.

Выхад на праезную частку зьяўляецца не адміністрацыйным правапарушэньнем, а крымінальным злачынствам. Быў зьменены рэжым грамадзкага транспарту, пасажыры не былі дастаўленыя да месца, установы панесьлі страты.

Віна абвінавачаных даказаная. Доказы — тэлефонныя размовы, зьмест сканфіскаваных дыскаў, факт таго, што абвінавачаныя не зьвярталіся ў Менгарвыканкам па дазвол на акцыю пратэсту, якую нельга успрымаць як мірную. Пракурор спасылаецца таксама на сьведак, якія сёньня ў суд не прыйшлі.

Пракурор заявіў, што дзеяньні Севярынца падпадаюць пад дзеяньніе часткі 1 артыкулу 342 КК.

16.42 Судзьдзя абвесьціла пра пачатак спрэчак.

Адвакатка Халіп заявіла, што 30 хвілінаў на падрыхтоўку ня хопіць. Аднак судзьдзя абвясьціла перапынак толькі на 30 хвілінаў. Людзі ў залі на гэта выгуквалі «Ганьба».

Павел Севярынец і Сяргей Марцалеў

Павел Севярынец.

Ірына Халіп

Ірына Халіп

16.38

Адвакаты просяць даць магчымасьць да ранку прадставіць дакумэнты, якія маюць адносіны да абароны абвінавачанай. Гэтае хадайніцтва вымагае суд абвесьціць перапынак. Усе з абвінавачаных і адвакатаў згодныя. Пракурор пратэстуе, бо лічыць, што гэта зацягваньне працэсу Судзьдзяя падтрымала пракурора і адхіліла хадайніцтва.

16.30

Адвакатка Халіп просіць выклікаць у якасьці сьведкаў прадстаўнікоў мэтрапалітэну, Макдональса і іншых дзяржаўных і камэрцыйных арганізацый, якія нібыта панесьлі страты. Пракурор просіць адхіліць хадайніцтва, каб не зацягваць працэс. Судзьдзья падтрымлівае пракурора,

паведамляе Радыё Свабода.

***

У першай палове дня ў судзе былі дапытаны сведкі з боку абвінавачання і абароны.

У прыватнасці, былі дапытаны некалькі вадзіцеляў аўтобусаў, якія 19 снежня працавалі на розных маршрутах у раёне плошчы Незалежнасці і праспекта Незалежнасці. Яны паказалі, што з-за дэманстрацыі затрымкі іх рэйсаў складалі ад 10–15 хвілін да гадзіны.

У якасці сведак таксама былі дапытаны некалькі знаёмых абвінавачаных — Вадзім Кабанчук, Аліна Лівенка, Цімафей Дранчук. Усе яны падкрэслілі, што акцыя 19 снежня планавалася выключна як мірная і негвалтоўная.

Пра мірны характар акцыі сказалі і іншыя сведкі.

Некалькі сведак з боку абароны судом дапытаны не былі ў сувязі з тым, што яны знаходзіліся ў зале на папярэдніх пасяджэннях.

Ірына Халіп і яе адвакат Ганна Бахціна настойвалі на выкліку ў суд начальніка ўпраўлення ДАІ Мінгарвыканкама Дзмітрыя Карзюка. Аднак суддзя растлумачыла, што Карзюк не з’явіўся на пасяджэнне ў сувязі з тым, што знаходзіцца на лячэнні. Прычына яго няяўкі прызнана ўважлівай, і суд пастанавіў абвясціць паказанні, якія Карзюк даваў на папярэднім следстве.

Такое рашэнне суд прыняў, нягледзячы на катэгарычныя пратэсты з боку Бахціной і Халіп. «Абарона жадае не толькі ўдакладніць некаторыя яго паказанні, але таксама задаць пытанні, якія чамусьці не былі зададзены яму падчас допыту папярэдняга следства. Хачу таксама падкрэсліць, што Карзюк ні на адно з судовых пасяджэнняў, якія праводзіліся па справах 19 снежня, не з’явіўся», — падкрэсліла адвакат Бахціна.

Пасля абвяшчэння пракурорам паказанняў Карзюка, у якіх сцвярджалася, у прыватнасці, што Ірына Халіп, Андрэй Саннікаў і іншыя экс-кандыдаты ў прэзідэнты, прарваўшы ланцуг ДАІ, выйшлі на праезную частку праспекта Незалежнасці, Халіп заявіла: «Я мяркую, што сведка Карзюк ілжэ, дае заведама падманныя паказанні, ніякага прарыву ланцуга ні я, ні мой муж не ўчынялі. У той момант, калі мы з мужам пайшлі на праезную частку, ніякага ланцуга не было. Мы ўбачылі першых супрацоўнікаў ДАІ толькі каля вуліцы Энгельса».

Чакаецца, што пасля перапынку суд працягне вывучэнне матэрыялаў справы, а таксама шэрагу дакументаў, якія былі запатрабаваны паводле просьбы абароны.

0
chicout / Адказаць
13.05.2011 / 18:18
Што такое "адтэрміноўка на два гады" ??
0
2 chicout / Адказаць
13.05.2011 / 18:49
Што такое "адтэрміноўка на два гады" ?? кали будзеш за гэныя два гады цишэй вады и нижэй травы - то не пасодзюць, а кали высунеш нос з травы або ляпнеш што-небудзь дзе-небудзь гучней ручайка - за краты
0
Якуб Лапатка / Адказаць
13.05.2011 / 19:26
Як у тым анекдоце :"За што ты мяне б'еш? Калі б было за што, дык зусім забіў бы!"
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру