Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 21 мая праводзіць традыцыйнае мерапрыемства «Ноч у музеі», прысвечанае міжнароднаму дню музеяў.

У гэтым годзе музей падрыхтаваў свята пад назвай «Таямніцы азарта».

Наведавальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй гульняў на выставе, якая будзе працаваць толькі падчас свята, і ў час прэзентацыі «Homo Ludens», пабачыць фокусы, бодзі-арт, даведацца як раскладваюць ігральныя карты прафесійныя круп’е і іншае. Пад час свята будзе паказаны спектакль Тэатра лялек «Пікавая дама».

У Старым замку таксама будуць адбывацца цікавыя мерапрыемствы, сярод якіх — наведванне помніка археалогіі Ніжняй царквы, дзе ўсе жадаючыю змогуць пазнаёміцца з гісторяй археалагічных даследаванняў на Замкавай гары.

Музей прапануе прыняць удзел усіх наведавальнікаў у фотаконкурсе «Ноч у музеі». Фотаздымкі, зробленыя падчас «Ночы ў музеі» дасылайце на электронную пошту [email protected] з пазнакай «фота 2011». Фотаздымкі будуць размешчаны на сайце музея, а пераможцаў чакае прыз — бясплатнае наведванне «Ночы ў музеі» ў 2012 годзе.

Пачатак «Ночы ў музеі» а 20.00. Тэлефон для даведак 74-33-60. Кошт квітка 15 000 руб. (колькасць квіткоў абмежаваная, іх можна набыць у Новым і Старым замках).

Дзённая праграма

Новы замак

13.00 — узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Музей у фарбах»

13.20 — прадстаўленне народнага тэатра-батлейкі

Вечаровая праграма

Новы замак

20.10 — прэзентацыя з гісторыі гульняў «Homo Ludens». Выступленне фокуснікаў-ілюзіяністаў

20.40 — майстрар-клас па раскладцы картаў прафесійнага круп’е

20.40 — мінівыстава «Азартныя гульні», Бодзі-арт

21.30 — прадстаўленне тэатра лялек «Пікавая дама»

22.45 — 24.00 вандроўка па экспазіцыі Новага замка, відэаінсталяцыя «Музей у сучасным свеце. Дыялог».

Стары замак

З 20.00 — прэзентацыя «Археалогія Замкавай гары»

20.00 — 24.00 — вандроўка па экспазіцыі Старога замка, гульні ў двары замка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?