Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускую ўдзельніцу на «Еўрабачанні» «засудзілі». Пра гэта ён заявіў 13 мая ў час працоўнай паездкі па Віцебскай вобласці.

Выступ Настассі Віньнікавай яму спадабаўся. «Ну, малайчына! Супала ўсё: і паводзіны, і твар, і песня. Яна праспявала гімн Беларусі. Хто ж прапусціць гімн Беларусі? Таму ціснуць там, будуць ціснуць і тут», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Беларусь, прагназуе ён,

«будуць душыць па ўсіх напрамках, будуць душыць,як учора на «Еўрабачанні» гэтую дзяўчынку».

Другі паўфінал «Еўрабачання-2011» прайшоў напярэдадні ў Дзюсельдорфе (Германія). Беларуская ўдзельніца Настасся Віннікава выступала 16-й з песняй Яўгена Алейніка і Святланы Гераськовай I love Belarus. У фінал конкурсу яна не прайшла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?