Мінская вобласць выступае за спыненне продажу пладова-ягадных він, паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 мая старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

«Пачнём са Слуцку, потым пойдзем па ўсёй вобласці», — сказаў Бутара, адказваючы на пытанне пра эксперымент па забароне на два месяцы продажу пладова-ягадных він у гэтым райцэнтры.

«У прынцыпе, мы будзем праводзіць працу, каб пладовых він не стала, прынамсі, у нашай вобласці, і мы гэтым сур’ёзна займаемся», — заявіў кіраўнік вобласці.

Ён паведаміў, што кіраўніцтва вобласці вядзе перамовы з Грузіяй аб стварэнні ў Мінскай вобласці прадпрыемства па разліве вінаградных він. «Трэба зрабіць так, каб кошт гэтых він быў даступны, і той, у каго ёсць патрэбнасць, мог выпіць нармальнае віно», — лічыць Батура.

Пры гэтым ён адзначыў, што эксперымент у Слуцку — гэта рашэнне Мінаблвыканкама пры падтрымцы жыхароў раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?