Суддзя Таццяна Борыс аштрафавала Валянціна Суслу з Вілейкі на 30 базавых велічынь.

Валянцін Сусла.

Валянцін Сусла.

Як паведамляецца на сайце vialejka.org, малады чалавек адмовіўся праходзіць дактыласкапію добраахвотна.

14 красавіка Валянцін Сусла атрымаў па месцы працы позву, у якой замест указання статусу, у якім яго выклікаюць у міліцыю, напісалі «для здачы адбіткаў пальцаў». А да прызначанага часу заставаліся дзве гадзіны. Валянцін стэлефанаваўся са сваім участковым Юрыем Дурэйкам. Дамовіліся на наступным дзень. Але калі малады чалавек прыехаў да ўчастковага, той паведаміў, што «пратакол аб правапарушэнні ўжо накіраваны ў суд».

У судзе сп. Суслу абвінавацілі па артыкуле 23.4 КаАП — за непадпарадкаванне законнаму патрабаванню афіцыйнай асобы.І прысудзілі яго да штрафа ў памеры 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тысяч рублёў).

Малады чалавек будзе абскарджваць рашэнне суда.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі караюць за адмову праходзіць дактыласкапію. Раней у Гомелі аштрафавалі Васіля Палякова. Хаця міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў заявіў, што штрафы за адмову здаваць адбіткі пальцаў не прадугледжаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?