Вызначыўся першы фіналістУ Братыславе высвятлялі адносіны Чэхія і Швецыя.75-ага першынства свету па хакеі.
Чэхі былі дзейснымі чэмпіёнамі свету, але пасля гульні ім давялося скласці гэтыя паўнамоцтвы. Шведы апынуліся мацней з лікам — 5:2.
У складзе пераможцаў гуляе двое мінскіх дынамаўцаў — Давід Петрашак і Даніэль Фенхольм.
Апошні раз чэмпіёнамі свету шведы былі ў 2006 годзе ў Рызе. У другім паўфінале сёння ўвечары сустрэнуцца Расія і Фінляндыя. Фінал адбудзецца ў нядзелю.
0
0
0
0
0
0