18.12.2006 / 21:49

Лідэру ТБМ з Баранавічаў падкінулі патроны 4

Заведзеная крымінальная справа, сканфіскаваныя два сыстэмныя блёкі, улёткі, перадвыбарчая дакумэнтацыя. Віктар Сырыца: Мая зброя беларускае слова, а не патроны!

Сёньня ў другой палове дня на кватэры баранавіцкага грамадзкага актывіста, былога выкладчыка гуманітарных дысцыплін эканамічна-юрыдычнага каледжа Віктара Сырыцы прайшоў ператрус, які доўжыўся тры гадзіны. Рабілі яго тры міліцыянты і тры чалавекі ў цывільным.

Як зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам "НН" сп. Сырыца, пастанову аб ператрусе падпісаў намесьнік пракурора Баранавічаў сп. Бесан. Падстава -- была скрадзена жаночая сумачка, і міліцыянты праводзілі рэйд па "падазроных кватэрах". Падчас ператрусу ў шафе была знойдзена скрыня з 20 баявымі патронамі. Сп. Сырыца адмаўляе сваю датычнасьць да яе: "Мая зброя - слова, а ня гэтыя здаровыя, блішчастыя патроны". Апроч патронаў, былі таксама канфіскаваныя два сыстэмныя блёкі ад кампутара, улёткі, перавыбарчая дакумэнтацыя.

Пасьля ператрусу Віктара Сырыцу адвезьлі ў Баранавіцкі РУУС, дапыталі ў справе "зьнікненьня сумачкі" ды завялі крымінальную справу адносна захоўваньня патронаў. Увечары ён быў адпушчаны, але допыты ў справе захоўваньня патронаў пройдуць найбліжэйшымі днямі.

Сырыцу 53 гады, ён узначальвае Баранавіцкую суполку ТБМ і быў звольнены з працы за ўдзел у выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча. Ён мяркуе, што сёньняшні ператрус - гэта помста за ягоны ўдзел у кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў. "Я многа каму дапамагаю падчас гэтае кампаніі", - кажа ён.

ЗП

0
votum / Адказаць
18.12.2006 / 17:58
Wos tak folkus! A wy jaszcze ne zrazumeli, szto padruczniki pa historyi i belaruskae mowe ne zbroja? Trymajcesia, spadar Syryca, my use rouna peramozam!
0
юрась / Адказаць
18.12.2006 / 20:00
[дзякуй - web]
0
asdf / Адказаць
19.12.2006 / 15:27
trymajcesia!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру