Парламентары Крысціян Хольм (у цэнтры) і Філіп Місфельдэр (справа).
Больш за 250 прадстаўнікоў з56-ці еўрапейскіх правацэнтрысцкіх і кансерватыўных моладзевых арганізацыяў сабраліся ў Берліне на чарговым кангрэсе Моладзі Еўрапейскай Народнай Партыі.
Кангрэс Моладзі ЕНП вызначыўся яскравай акцыяй падтрымкі беларускага народу каля амбасады Беларусі ў Берліне.
Апоўдні,
узяўшы дзесяткі беларускіх нацыянальных сцягоў ды надрукаваных плакатаў з лозунгамі «Свабоду Беларусі!», сем аўтобусаў з дыпламатамі, маладымі палітыкамі і парламенцёрамі з розных куткоў Еўропы скіраваліся да беларускай амбасады ў сталіцы Нямеччыны, каб выказаваць пратэст беларускім уладам.
Удзельнікі акцыі звярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць кампанію запалохвання і тэрору супраць грамадзянаў.
Прамоўцамі на акцыі былі дэпутат Парламенту Швецыі, Хрысціян Хольм, дэпутат нямецкага Бундэстагу і старшыня Звязу Моладзі Нямеччыны Філіп Місфельдэр, а таксама французскі палітык з кіруючай партыі Ніколя Саркозі, старшыня моладзі ЕНП — Лорэн Шотэтэн.
Палітыкі заклікалі сваіх еўрапейскіх калегаў надаваць Беларусі асаблівую ўвагу і памятаць беларускі народ не толькі ў часе выбараў. Парламентары з Нямеччыны і Швецыі заклікалі еўрапейскіх калегаў пачынаць пераходзіць ад словаў да справаў у візавым пытанні, што, па словах палітыкаў, ёсць вялікай заслонай для беларускага народуад цывілізаванага свету, і ад чаго Лукашэнка атрымлілівае вялікую выгоду.
«Гэтая дэманстрацыя ёсць усяго толькі маленькай часткай таго, што мы насамрэч можам зрабіць для беларускага народу. Мы ведаем, што ў рэшце рэшт беларускі народ пераможа, бо праўда на іх баку», — зазначыў Філіп Місфельдэр.
Кожны з удзельнікаў меў спіс рэпрэсаваных беларусаў па справе «масавых беспарадкаў». Удзельнікі зачыталі імёны рэпрэсаваных беларусаhttps://nn.by/admin/img/incut.gifў, пасля чаго некалькі разоў гучна прачулана патрабаванне «Свабоду Беларусі!» і напрыканцы «Жыве Беларусь!»
«Дадзенай акцыяй, мы хочам выказаць сваю шчырую падтрымку беларускаму народу і дэмакратычнаму руху. Мы хочам, і мы заклікаем зараз жа як ўсіх нашых еўрапейскіх сяброў, гэтаксама і ўвесь свет надаваць істотную ўвагу Беларусі ў сваіх краінах», — сказаў Крысціян Хольм. У парламеце Швецыі ён адказвае за суполку па пытаннях дэмакратыі ў Беларусі.
У лютым 2006 году напярэдадні выбараў, Крысціян разам са сваімі шведскімі калегамі былі затрыманы ў Горадні міліцыяй і КДБ у часе наведвання Беларусі, з мэтай падтрымкі дэмакратычнага руху. На дадзены момант Крысціян мае забарону ўезду ў Беларусь. Гэта адбылося пасля 19 снежня, калі ён прысутнічаў на пл. Незалежнасці.