Як паведамілі «Нашай Ніве» чытачы, у суботу прынамсі ад некаторых мінскіх прадпрыемстваў і ўстановаў райвыканкамы запатрабавалі спісы супрацоўнікаў, якія былі не выйшаўшы на работу.

Кіраўнік СССР Юрый Андропаў спрабаваў уратаваць неэфектыўную савецкую сістэму шляхам умацавання дысцыпліны.

Кіраўнік СССР Юрый Андропаў спрабаваў уратаваць неэфектыўную савецкую сістэму шляхам умацавання дысцыпліны.

Субота 14 мая была працоўнай, але ў такія дні звыкла істотная частка працаўнікоў не выходзіць на работу, калі няма працоўнай загрузкі ці калі ёсць сямейныя патрэбы.

Аляксандр Лукашэнка нядаўна запатрабаваў успомніць практыкі андропаўскіх часоў для ўмацавання працоўнай дысцыпліны.
Ён абгрунтаваў гэта высновамі з нядаўняга тэракта ў метро.

Пасля гэтага кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей заявіў, што ў Беларусі будзе праведзена праверка дысцыпліны і кадравай работы на прадпрыемствах.

«Падпісана супольнае распараджэнне кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і дзяржсакратара Рады бяспекі па праверцы шэрагу прадпрыемстваў у прамысловасці і сельскай гаспадарцы», — заявіў ён, выступаючы перад журналістамі ў Брэсце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?